Трагедыя, якая адбылася 22 сакавіка ў падмаскоўным “Крокус Сіці Холе”, нікога не пакінула раўнадушным.
Беларусы смуткуюць разам з братамі-расіянамі, пільна сочаць за сітуацыяй. Сваім меркаваннем на гэты конт падзялілася начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вольга Рагачова:
– Складана падабраць словы, каб выказаць усе тыя эмоцыі, якія адчуваеш. Гэта вялікая трагедыя, агульны боль. Нічога не можа быць больш сумным, чым смерць ні ў чым не вінаватых людзей.
У выніку акта тэрарызму ў падмаскоўным цэнтры “Крокус Сіці Хол” хтосьці страціў родных, хтосьці сяброў, калегаў.
Хачу выказаць глыбокія спачуванні родным і блізкім загінулых, пажадаць найхутчэйшага выздараўлення, сіл і цярпення пацярпелым.
Трагедыя, якая адбылася ў Падмаскоўі, чарговы раз пацвярджае, наколькі сур’ёзнай і жорсткай павінна быць барацьба з экстрэмізмам і тэрарызмам у наш час. Любыя тэрарыстычныя пагрозы неабходна спыняць раз і назаўжды.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga