15 сакавіка ўся краіна адзначае 30-годдзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
З мэтай фарміравання ў вучняў прававой культуры, актыўнай грамадзянскай пазіцыі, разумення сутнасці і значэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, гатоўнасці выконваць і паважаць законы сваёй краіны для навучэнцаў 5 “Б” класа гімназіі № 1 горада Дзятлава быў праведзены адзіны ўрок “Ведай і паважай Канстытуцыю сваёй краіны”.
У ходзе ўрока гімназісты пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і развіцця канстытуцыйнага права ў нашай рэспубліцы, са структурай Канстытуцыі, яе асноўнымі часткамі. Увага навучэнцаў была звернута да сімволікі роднай краіны, яе гісторыі, да Дзяржаўнага сцяга і герба Рэспублікі Беларусь.
Дзеці прынялі ўдзел у віктарыне “Канстытуцыя – закон: ведаеш – выконвай, парушаеш – адказвай”. У канцы ўрока навучэнцам было прапанавана распрацаваць “Збор законаў нашага класа” і размясціць яго ў класным кутку.
Аксана ВАНЧУК,
класны кіраўнік 5 “Б” класа гімназіі № 1 г. Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga