Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна, калі вашы сэрцы адкрыты для дзяцей, якія па розных прычынах засталіся без бацькоў, і вы гатовы падарыць дзіцяці сям’ю, а значыць, і шчаслівае дзяцінства, мы запрашаем вас стаць замяшчальнымі бацькамі для Івана.
Івану (імя зменена) 4 гады. Ён вельмі добразычлівы, адкрыты, пяшчотны і спагадлівы хлопчык.
Іван адчувальны, ранімы, эмацыйна рэагуе на змены, мае патрэбу ў падтрымцы дарослых. Ён гатовы да стасункаў з дзецьмі і дарослымі, ахвотна ідзе на кантакт. Да заняткаў ставіцца станоўча, калі нешта не атрымліваецца, просіць аб дапамозе. Шчыра радуецца поспехам, вельмі любіць словы пахвалы і адабрэння. Любіць, калі яму даручаюць справу і падыходзіць да яе выканання з усёй адказнасцю, вельмі ганарыцца, калі яго хваляць. Часам можа заўпарціцца, але хутка супакойваецца і вяртаецца да пазітыўнага настрою. Любіць увагу і тактыльны кантакт з дарослымі, з задавальненнем слухае музыку, гуляе з мячом.
У хлопчыка ёсць моўны бар’ер, адставанне ў маўленчым развіцці. Але ён паспяхова пераадольвае гэтыя цяжкасці, асвойвае новыя веды і пашырае слоўны запас. Праяўляе цікавасць да розных цацак, але больш за ўсё любіць машынкі, канструяванне.
Калі вы гатовы падарыць сямейнае цяпло Івану, то з любымі пытаннямі можаце звяртацца да галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Алены Анатольеўны Чайкоўскай (тэлефон 2-23-71), а таксама да дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Кацярыны Сяргееўны Ляўкевіч (тэлефон 2-71-18).
Ірына КУНАШ,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці – загадчык дзіцячага сацыяльнага прытулку СПЦ горада Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga