Прэзідэнтам Беларусі 23 лютага падпісаны указ № 69.
Нарматыўны дакумент удасканальвае парадак прадастаўлення сямейнага капіталу. Указ уступае ў сілу 28 мая 2024 года.
Гэтым нарматыўным актам павышана сацыяльная адказнасць бацькоў за забеспячэнне дабрабыту сям’і і дзяцей.
Права на прызначэнне і датэрміновае выкарыстанне сямейнага капіталу ўвязана з занятасцю працаздольнага бацькі (айчыма) у поўнай сям’і, аднаго з бацькоў у няпоўнай:
– разглядаецца занятасць на дату звароту і не менш за 6 месяцаў за апошнія 12 месяцаў перад месяцам звароту;
– пры датэрміновым распараджэнні – занятасць на дату звароту і не менш за 12 месяцаў за апошнія 24 месяцы перад месяцам звароту.
Сямейны капітал не прадастаўляецца, калі дзеці прызнаны ў сацыяльна ненадзейным становішчы, адабраны з сям’і.
Асноўныя навацыі па датэрміновым выкарыстанні сродкаў сямейнага капіталу:
на паляпшэнне жыллёвых умоваў
– права датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу магчыма рэалізаваць, калі ў сям’і ва ўласнасці адсутнічае жыллё, у якім на аднаго чалавека даводзіцца 15 метраў квадратных і больш (у горадзе Мінску – 10 метраў квадратных і больш);
– устаноўлена забарона на адчужэнне набытых з выкарыстаннем сродкаў сямейнага капіталу жылых памяшканняў на працягу 5 гадоў з даты рэгістрацыі права ўласнасці на жылое памяшканне, права ўласнасці на якое зарэгістравана з 2020 года;
на атрыманне медыцынскіх паслугаў
– датэрміновае выкарыстанне сямейнага капіталу на атрыманне медыцынскіх паслугаў магчыма толькі ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя;
– устаноўлены парадак выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу на стаматалагічныя паслугі – па частках, у памеры, які не перавышае 50 % ад сумы дагавора на аказанне паслугаў, з канчатковым разлікам пасля завяршэння атрымання гэтых паслугаў;
на атрыманне адукацыі
– сродкі сямейнага капіталу выкарыстоўваюцца часткамі штогод у памеры, які не перавышае кошту навучання за бягучы і (або) папярэдні навучальныя гады.
Указам урэгуляваны парадак вяртання ў рэспубліканскі бюджэт неабгрунтавана выкарыстаных сродкаў у выпадку парушэння грамадзянамі патрабаванняў заканадаўства аб сямейным капітале.
Наталля ЧАРНЯК,
галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga