На Дзятлаўшчыне 15 сакавіка прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Я патрыёт сваёй краіны”.
Пляцоўкай для яго стала сярэдняя школа № 1 горада Дзятлава.
Удзельнікам нагадалі, што праект ладзіцца ў рамках міжнароднай культурна-адукацыйнай патрыятычнай акцыі “Цягнік Памяці”, ініцыяванай кіраўнікамі верхніх палат парламентаў Беларусі і Расіі.
У 2024 годзе, як і год таму, цягнік адправіцца ў вялікую вандроўку 20 чэрвеня са станцыі ў Брэсце. Удзельнікамі падарожжа стануць пераможцы рэспубліканскага этапу конкурсу “Я патрыёт сваёй краіны”.
Навучэнцы, якія выпрабоўваюць свой шанц, ужо прайшлі адборачныя туры ў сваіх установах адукацыі і цяпер прадстаўляюць іх на раённым этапе ў Дзятлаве. А 26 сакавіка фіналісты паспаборнічаюць у абласным этапе ў Гродне.
За званне лепшага патрыёта нашага раёна сёлета змагаліся:
Валерыя Юргілевіч з Гезгалаўскай сярэдняй школы, Ксенія Міклаш з Новаяльнянскай сярэдняй школы, Анастасія Кулік з Хвінявіцкай сярэдняй школы, Дар’я Лявошка з сярэдняй школы № 1, Анастасія Мілейка з гімназіі № 1, Станіслаў Якаўчык з сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, Аляксандра Лішык з Казлоўшчынскай сярэдняй школы, Паліна Лазовік з Круцілавіцкай сярэдняй школы, Вікторыя Сямашка з Дварэцкай сярэдняй школы, Арцём Глушкевіч з Вензавецкай сярэдняй школы. На суд журы яны вынеслі свае “візітоўку”, “партфоліа” і творчае эсэ “Пра тую вясну…”.
Вынікі конкурсу стануць вядомымі ў бліжэйшыя дні.
Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены арганізатарамі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga