Новае пакаленне ведае, памятае і ганарыцца!
У гімназіі № 1 горада Дзятлава адбыўся 1 этап вершабатла “Новае пакаленне ведае, памятае і ганарыцца!” пад назвай “Вайна скрозь прызму дзіцячых лёсаў”, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 14 гімназістаў з 1 па 11 класы змагаліся за пуцёўкі ў фінал конкурсу. Дзеці чыталі вершы пра вайну, пра тых, хто ў грозныя ваенныя гады паказваў прыклады смеласці, мужнасці, стойкасці і ўменні перамагаць.
Члены журы адзначылі, што ў дадзеным конкурсе няма пераможаных, аднак больш эмацыйна яркімі, запамінальнымі сталі выступленні Уладзіславы Раманьковай, Лізаветы Юргель, Златаславы Лагуцік.
Яны любяць чытаць вершы пра лес
У Міжнародны дзень лясоў і Сусветны дзень паэзіі дзеці з дашкольнага лясніцтва “Баравічок” дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава арганізавалі вясновы “Лясны вернісаж” – змайстравалі і ўпрыгожылі рамкі для малюнкаў з выявай лесу. Яны замацавалі веды аб вясновых зменах у лесе, даведаліся аб рабоце лесніка ў гэты перыяд, вырашалі праблемныя сітуацыі. А таксама разам з бацькамі прынялі ўдзел у чэленджы “Я люблю чытаць вершы пра лес”, а юны ляснік Ірына Ярмаловіч разам з бацькамі нават склала невялікі верш пра лес.
Азбука здароўя
У рамках абласной акцыі “Азбука ЗОЖ для малышей” у Раклевіцкай базавай школе ў рознаўзроставай дашкольнай групе прайшоў Дзень здароўя.
Ён пачаўся з ранішняй гімнастыкі з клоўнам Клёпам, на якой дзеці атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою. Для іх прайшлі пазнавальныя гутаркі, дыдактычныя гульні, гульня-драматызацыя “Падарожжа ў Каралеўства зубной шчоткі”, выстава дзіцячых малюнкаў, спартыўна-забаўляльны вольны час “Будзь здаровы!”, дзе кожны ўдзельнік праз вясёлыя спаборніцтвы-эстафеты змог праявіць сваю сілу, спрыт, хуткасць і кемлівасць.
Будзь у бяспецы!
Пад такой назвай у рамках раённай акцыі “Будзь у бяспецы!” і абласной акцыі “Місія жыць” у Дварэцкай сярэдняй школе прайшоў інтэрактыўны круглы стол пры ўдзеле валеолага Дзятлаўскага райЦГЭ Наталлі Юрэні.
У размове са спецыялістам дзеці і падлеткі абмеркавалі пытанні вядзення здаровага ладу жыцця, прафілактыкі ўжывання алкагольных і слабаалкагольных напояў, наркатычных рэчываў, тытунекурэння.
Для вучняў 1-7 класаў у рамках акцыі прайшоў тэматычны інтэрактыўны спектакль “Злы вірус”.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga