Ад усяго сэрца віншуем вас са святам вясны, кахання і прыгажосці – Міжнародным жаночым днём!
Вы заўсёды былі і застаяцеся любімымі мамамі і сёстрамі, клапатлівымі жонкамі, захавальніцамі хатняга ачага і пры гэтым нароўні з мужчынамі прымаеце актыўны ўдзел ва ўсіх сферах жыцця, уносіце неацэнны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны і раёна. Вы акружаеце блізкіх людзей любоўю і ўвагай і, нягледзячы на шматлікія паўсядзённыя клопаты, дорыце ім спакой і шчасце. Дарагія жанчыны, менавіта вы натхняеце мужчын на добрыя ўчынкі, змяненне свету да лепшага, на заваяванне новых вяршыняў. Прырода надзяліла вас асаблівымі якасцямі, дзякуючы якім усё, да чаго вы датыкаецеся, любая справа, якой вы займаецеся, нясе на сабе адбітак прыгажосці і пяшчоты. Жадаем усім моцнага здароўя, вялікага жаночага шчасця і невычэрпнай творчай энергіі. Хай у вашых дамах будуць мір і дабрабыт, а сэрцы будуць сагрэтыя цяплом і павагай родных і блізкіх.
Дзятлаўскі раённы Савет дэпутатаў.
Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт