У будынку гасцініцы “Дядя Ваня” адкрыўся першы ў нашым раёне пункт выдачы інтэрнэт-магазіна “Ozon”.
Цяпер, каб атрымаць свой заказ, зроблены праз інтэрнэт-дадатак або на сайце магазіна, не трэба ехаць у суседні горад. Па яго можна звярнуцца ў пункт выдачы на адрас: плошча 17 Верасня, 5А ў горадзе Дзятлаве, з 9 да 21 гадзіны без выхадных і перапынку на абед. Дадайце новы адрас у сваіх віртуальных кабінетах “Ozon”.
У пункце выдачы вас сустрэнуць утульны інтэр’ер з прымерачнымі кабінамі, ветлівыя работнікі, якія пры неабходнасці падкажуць і дапамогуць.
Кіраўніцтва не выключае, што ў будучым на Дзятлаўшчыне з’явяцца новыя аналагічныя пункты “Ozon”.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga