У сферы будаўніцтва 2024 год аб’яўлены годам бяспечнай працы.
У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай “Рынак працы і садзейнічанне занятасці” на 2021-2025 гады і ў мэтах прадаўжэння прафілактычнай работы, накіраванай на папярэджанне вытворчага траўматызму, зацверджаны План мерапрыемстваў па правядзенні Года бяспечнай працы ў будаўніцтве ў 2024 годзе.
На працягу года плануецца комплекснае ажыццяўленне мерапрыемстваў у галіне паляпшэння ўмоў і аховы працы работнікаў, занятых у будаўніцтве, з удзелам органаў дзяржаўнага кіравання, прафсаюзаў і арганізацый рэспублікі.
Зацверджаныя мерапрыемствы сфарміраваны па аналізе стану аховы працы, работы, якая праводзіцца па прафілактыцы вытворчага траўматызму за 2023 год, і выпрацоўцы ў арганізацыях канкрэтных мер па зніжэнні вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў у рамках канцэпцыі “нулявога траўматызму”.
У красавіку пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню аховы працы. На працягу года будуць арганізоўвацца дні аховы працы, семінары-нарады па актуальных пытаннях, абследаванні мабільнымі групамі арганізацый, занятых у будаўніцтве.
Святлана ЛАТУШКА,
галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga