Канікулы-2024

Грамадства Свежыя навіны

Прамысловы турызм: цікава і карысна

Выхаванцы аздараўленчага лагера “Вясенняя акварэлька” Вензавецкай сярэдняй школы  ў рамках  акцыі “Месяц прамысловага турызму” наведалі  сельскагаспадарчае прадпрыемства “РоданАграПол”. Дзеці пабылі на мехдвары, дзе пазнаёміліся з новай сучаснай тэхнікай для сельскай гаспадаркі. Затым адправіліся на сушыльны комплекс і склад захавання збожжа.Там яны даведаліся, як захоўваецца і перапрацоўваецца ўраджай зерня, што праца сучаснага хлебароба тэхнічна адрозніваецца ад той, што была некалькі гадоў назад. Галоўны вывад, які зрабілі выхаванцы: у сельскай гаспадарцы шмат цікавых і важных прафесій.

Не за трыдзевяць зямель

Незвычайна і цікава прайшоў у выхаванцаў аздараўленчага лагера “Сонейка” Жукоўшчынскай базавай школы дзень пад дэвізам “За трыдзевяць зямель”. Дзеці наведалі гісторыка-краязнаўчы музей горада Дзятлава, дзе атрымалі дадатковыя веды аб гісторыі і культуры роднага краю. Наступная станцыя падарожжа – наведванне РАНС горада  Дзятлава. Там яны ўбачылі пажарныя машыны, абсталяванне для тушэння пажараў, даведаліся шмат новага, а галоўнае, паўтарылі правілы пажарнай бяспекі.

Адпачывай, фантазіруй, развівайся

Час канікулаў, праведзены ў школьным лагеры “Эколаг” Гезгалаўскай сярэдняй школы, – цікавы і займальны, калі можна змяніць абстаноўку і якасна адпачыць. Вельмі шмат часу дзеці праводзяць на прыродзе, удзельнічаючы ў экалагічных дэсантах, прагулках, гульнях на свежым паветры. Найбольш запамінальнымі для дзяцей сталі  музычная гульня “Адгадай мелодыю”, квэст “Код свяшчэннай вайны” (да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў), квіз “Усё пра ўсё”, квэст “Сустрэча з кнігай і яе героямі”, наведванне выставы работ Сяргея Балыкова “Дзівосныя пераплёты з лазы” і майстар-клас па лозапляценні.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga