Кацярына Хілімончык: “Мы будзем чакаць на Зямлі і ганарыцца”

Важнае Грамадства

21 сакавіка адбудзецца старт 21-й экспедыцыі наведвання МКС, у саставе якой грамадзянка Рэспублікі Беларусь Марына Васілеўская.

Беларусы актыўна падтрымліваюць сваю зямлячку і выказваюць ёй пажаданні.

Кацярына Хілімончык, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”:

– Гэтай знакавай падзеяй “касмічнага маштабу” беларуская моладзь яшчэ раз падкрэслівае, што яна сапраўды адважная. Хаця гэта і не жаночая справа, аднак як і Валянціна Церашкова, цяперашнія нашы дзяўчаты даказваюць, што ім па сілах асвойваць космас. Безумоўна, Марыне Васілеўскай падставілі надзейнае плячо, у тым ліку яе блізкія. Больш за тое, маладая касманаўтка на важным жыццёвым этапе адчувае падтрымку ўсёй Рэспублікі Беларусь.

Як мы ведаем: у космас ляцяць поўнасцю здаровыя людзі. А таму Марына Васілеўская яшчэ і прыклад для маладога пакалення, наколькі важна з дзяцінства прытрымлівацца здаровага ладу жыцця, каб затым з упэўненасцю сказаць, што беларусы – здаровая нацыя, здольная пакараць космас.

Ад усёй моладзі Дзятлаўшчыны жадаем Марыне Васілеўскай неймавернага поспеху, каб ад палёту яна атрымала толькі пазітыўныя эмоцыі. Няхай усё задуманае спраўдзіцца, планы і мэты, якімі амбіцыйнымі яны ні былі б, абавязкова ажыццявяцца. А мы будзем чакаць Марыну на Зямлі, у роднай Беларусі і ганарыцца ёю.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga