Апошнім часам вельмі часта для адпачынку або рыбнай лоўлі грамадзяне сталі выкарыстоўваць маламерныя судны.
Імі забаронена кіраваць:
— не маючы на гэта дазволу (адпаведнага пасведчання);
— калі на борце знаходзіцца больш чалавек, чым дазволена;
— у хворым стане або алкагольным ап’яненні;
— у час моцнага туману.
Перад пачаткам плавання абавязкова апранайце выратавальную камізэльку. Калі вы апынуліся за бортам, то ўзбірайцеся на судна з задняй часткі. Пры перакульванні ў вадзе не спрабуйце вярнуць яго ў зыходнае становішча, а лепш вазьміцеся за леернае агароджванне судна і разам з ім плывіцеда бліжэйшага берага.
Сяргей ШПАКОЎСКІ,
старшыня раённай арганізацыі АСВОД
Дзмітрый ЛЯНЦЭВІЧ,
старшы інжынер Дзятлаўскага РАНС
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga