На ўрачыстай цырымоніі ў Гродне з нагоды ўручэння пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 14-гадовым жыхарам Прынёмання, якія дасягнулі значных поспехаў у вучобе, спорце, творчай і грамадскай дзейнасці, Дзятлаўскі раён будзе прадстаўляць навучэнка Новаяльнянскай сярэдняй школы Анастасія Бортнік.
Яна вучыцца ў 8 класе, уваходзіць у састаў міратворчага атрада, з’яўляецца членам савета і экскурсаводам школьнага музея “Дзеці ліхалецця”, мае даволі важкую скарбонку асабістых дасягненняў. Сярод іх дыплом ІІ ступені ў навукова-практычнай канферэнцыі “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць”; перамога ў абласным турніры сярод школьнікаў “Хрышчэнне Русі ў лёсах народаў Беларусі і Расіі”; пахвальны ліст за Міжнародны конкурс творчых і даследчых работ у гонар Мітрапаліта Філарэта. Пакараюцца Анастасіі і творчыя конкурсы: яна дыпламант І ступені Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў “Звездопад”, адкрытага рэгіянальнага фестывалю-конкурсу юных выканаўцаў “Вясновыя сустрэчы”, Рэспубліканскага шматжанравага конкурсу мастацтва “Васільковы небасхіл”, рэгіянальнага фестывалю-конкурсу “Музыка маёй Радзімы”, а на Міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў у Славеніі адзначана дыпломам ІІ ступені.
– Еду ў Гродна з добрым настроем і станоўчымі эмоцыямі, – падзялілася сваімі пачуццямі перад паездкай на свята Анастасія Бортнік. – Вельмі ганарова, што атрымаю свой галоўны дакумент у такі важны для нашай Беларусі дзень – 30-годдзя Канстытуцыі. Безумоўна, ёсць пачуццё, што я пасталела, і пашпарт – гэтаму пацвярджэнне. Адчуваю сябе паўнапраўным грамадзянінам нашай краіны. У будучым хачу займацца юрыдычнай дзейнасцю і прыносіць карысць грамадству, таму ўжо цяпер прыкладаю намаганні для дасягнення сваёй мары. Хачу прадоўжыць і сваё творчае развіццё, а таму наведваю духавы аркестр і музычную школу.
Маладым беларусам таксама жадаю заўсёды ісці да сваіх мэтаў і не баяцца цяжкасцяў на шляху. Навучэнцам раю актыўней прымаць удзел у школьным жыцці, наведваць аб’яднанні па інтарэсах, факультатыўныя заняткі, бо ўсё гэта дапамагае развівацца і спасцігаць шмат новага, а веды – гэта складальнік поспеху.
Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Новаяльнянскай сярэдняй школай
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga