У рамках гэтай PR-акцыі выхаванцы дзіцячага сада № 1 горада Дзятлава сустрэліся з настаяцелем сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай іерэем Іаанам Кісялём.
Гаварылі аб дапамозе блізкім людзям, дабрыні, добрых і дрэнных учынках. Дзеці разважалі, якім павінен быць добры чалавек, што такое сяброўства, расказвалі, як яны дапамагаюць бацькам.
У Дварэцкай сярэдняй школе была праведзена гадзіна гутаркі “Як пазбегнуць гвалту?”. Дзецям расказалі, як не стаць ахвярай злачынства, што яны павінны ведаць, як паводзіць сябе з незнаёмымі людзьмі на вуліцы, у двары, транспарце, пад’ездзе.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga