З гэтым пытаннем у межах прафарыентацыйных заняткаў у рэдакцыю газеты “Перамога” завіталі навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава.
Тут дзеці даведаліся гісторыю раёнкі, тыраж якой раней ствараўся з выкарыстаннем ручнога набору і друкаваных фотаздымкаў, цяпер усе матэрыялы для яе выдання рыхтуюцца з прымяненнем камп’ютарнай і фотатэхнікі.
Школьнікаў пазнаёмілі з асаблівасцямі і графікам работы карэспандэнта, дасягненнямі і ўзнагародамі калектыву рэдакцыі, галоўная з якіх – статуэтка “Залатая літара”.
Жывая размова суправаджалася мноствам пытанняў ад цікаўных даследчыкаў прафесій, галоўныя з якіх – што рабіць, каб стаць журналістам, і што самае цікавае ў вашай прафесіі?
– Самае цікавае ў нашай рабоце – гэта самі людзі, землякі, пра якіх мы пішам артыкулы, даведваемся новыя гісторыі і падзеі, – атрымалі яны адказ карэспандэнта. – Калі вы хочаце ў будучым працаваць у газеце “Перамога” або іншым інфармацыйным выданні нашай краіны, ужо сёння варта ўважліва і старанна вывучаць беларускую мову, выпрабоўваць свае сілы ў творчых сачыненнях.
Наталля АВЯРЧУК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga