Актыўнымі і хвалюючымі былі сёлетнія студзень і люты для акцябрацкай каманды Гезгалаўскай сярэдняй школы “Супердзеці”.
Навучэнцы прынялі ўдзел у абласным і рэспубліканскім этапах інтэлектуальнай гульні Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі “Акцябрацкі КВІЗ”. Вынікам выступлення ў фінале стаў рэспубліканскі дыплом ІІІ ступені.
Уражаннямі ад “бронзавай” перамогі падзялілася трэнер каманды – педагог-арганізатар Гезгалаўскай сярэдняй школы Наталля Ліцкевіч:
– Летась нашы акцябраты сталі 6-і сярод 20 каманд Прынёмання. Набраўшыся вопыту, мы прадоўжылі падрыхтоўку, і вынік не прымусіў сябе доўга чакаць: адна за адной дзве перамогі – раённая і на абласным этапе. Ім паспрыялі веданне традыцый беларускага народа, роднай літаратуры, дзяржаўных святаў, а таксама гісторыі піянерскай арганізацыі, іншыя.
Безумоўна, хваляваліся, калі 13 лютага ехалі прадстаўляць Гродзеншчыну на рэспубліканскім этапе КВІЗа. Аднак уражанні ад удзелу ў ім атрымалі самыя станоўчыя. Ладзіліся спаборніцтвы ў горадзе Мінску, у Нацыянальным Алімпійскім камітэце Рэспублікі Беларусь. Адным з найбольш складаных стаў тур на веданне выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, што ў час электаральнай кампаніі было актуальнай тэмай для ўсіх удзельнікаў не толькі акцябрацкага, але і КВІЗаў для піянераў і членаў ГА “БРСМ”. Тым не менш каманда акцябрат Гезгалаўскай сярэдняй школы змагла заваяваць 3 месца ў рэспубліканскім этапе гульні.
Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены удзельнікамі фіналу
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga