Ён зойме сваё месца на парадным кіцелі

Галоўнае Грамадства

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца ўручэнне юбілейных медалёў “35 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана”.

Мерапрыемства з гэтай нагоды прайшло ў ваенным камісарыяце.

Ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец павітаў прысутных:

– Указам № 403 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у нашай краіне зацверджаны юбілейны медаль да 35-годдзя вываду савецкіх войскаў з Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан. Першую такую ўзнагароду мы ўручылі на раённай сцэне Цэнтра культуры. Дазвольце сёння ў прысутнасці афіцэраў ваеннага камісарыята ўручыць медалі вам, хто з гонарам выканаў свой інтэрнацыянальны абавязак і заданне камандавання.

Генадзь Тадэвушавіч адзначыў, што на воінаў-афганцаў ускладваецца асноўная роля па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.

 

Ён уручыў медалі жыхарам райцэнтра, пры гэтым адзначыў, што ў бліжэйшы час узнагароды атрымаюць усе 65 воінаў-інтэрнацыяналістаў Дзятлаўшчыны.

У ліку тых, хто ў гэты дзень быў адзначаны ўзнагародай – вадзіцель СГФ “АграМілк” Валянцін Губко.

– Юбілейны медаль зойме сваё месца на парадным кіцелі разам з іншымі ўзнагародамі, – адзначыў мужчына.

Ён праходзіў службу ў 1985-1987 гадах у афганскім горадзе Кабул. Хоць мінула шмат часу, тыя падзеі не забудзе ніколі, узгадвае іх з настальгіяй па баявых таварышах і салдацкім братэрстве.

– Не даюць забываць тую пару сябры з Беларусі і Расіі, з якімі не губляем сувязі, разам сустракаем памятныя даты, – расказаў Валянцін Міхайлавіч.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: