Год якасці – наш год

Грамадства Свежыя навіны

Мяне вельмі ўзрадавала, што гэты год аб’яўлены ў нашай краіне Годам якасці.

У сучасным, даволі хуткасна-імклівым жыцці мы не паспяваем падчас нават задумацца, што паняцце “якасць” – глыбокае, шматграннае, нават інавацыйнае. Несумненна, гэты год яшчэ раз пераканаўча падкрэсліць, што ёсць шматлікія магчымасці ў кожнага прадпрыемства актыўна і скрупулёзна развівацца.

Словазлучэнне “зроблена ў Беларусі” пацвярджае прыстойную якасць, натуральнасць кампанентаў. Знак якасцібудзе прысвойвацца найперш харчовым таварам, таварам народнага спажывання, прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння. І каб атрымаць айчынны знак якасці, прадпрыемствы Беларусі павінны і надалей не проста выпускаць адпаведную лепшым аналагам прадукцыю, але і валодаць бяспечным, экалагічным, інавацыйным, тэхналагічным і эстэтычным патэнцыялам, звышсучаснай вытворчасцю.

Што тычыцца прысуджэння новай узнагароды, то можна з упэўненасцю сказаць, што за яе прыйдзецца сур’ёзна пазмагацца. Статус для Дзяржаўнага знака якасці абяцаюцьсамы высокі, атрымаць яго будзе цяжка, але вельмі прэстыжна. У ліку намінантаў могуць быць як буйныя прадпрыемствы з багатай гісторыяй, так і маладыя, з новай прадукцыяй.

Я лічу, што Год якасці можа стаць сапраўдным залогам поспеху сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Мы прыйшлі да такой сітуацыі, калі трэба падымацца на прыступкі ўсё вышэй і вышэй. Нас ціснуць з усіх бакоў, лягчэй не будзе, гэта аб’ектыўна. Нам ні ў якім разе нельга спыняцца: калі спынімся, пачнецца тармажэнне.А якасць –найважнейшы прыярытэт у палітыцы нашай краіны.Дасягненне высокай якасці беларускай прадукцыі –вызначальны фактар паспяховага прасоўвання айчынных тавараў на знешніх рынках, а значыць, умацаванне нацыянальнай эканомікі і бяспекі.

Мяне як грамадзяніна Беларусі радуе, што пастаянна расце экспарт беларускіх тавараў і паслугаў, павялічваецца пазнавальнасць нашага нацыянальнага брэнда “зроблена ў Беларусі”, які прадстаўлены больш чым у 160 краінах. Пастаянна расце і геаграфія нашых паставак. Пра многае кажуць і лічбы статыстыкі. Пра якасць жыцця ў Беларусі сведчыць, напрыклад, і тая колькасць турыстаў, што наведваюць нашу сінявокую старонку: летась у нас пабывалі больш за1,6 мільёна чалавек са 173 краін.
Запатрабаваныя сярод замежнікаў не толькі славутасці нашай Бацькаўшчыны: да нас едуць лячыцца (у 2023 годзе 123 тысячамграмадзян са 149 краін аказаны медыцынскія паслугі), да нас едуць вучыцца (25 тысяч студэнтаў з больш чым 100 краін атрымліваюць у нашай краінеадукацыю). Якасць працы, строгае захаванне тэхналагічнай дысцыпліны з’яўляюцца найпершаснымі ўмовамі павышэння нашага дабрабыту. Прычым дзяліцца дасягненнямі айчыннай эканомікі мы гатовы з усімі, хто бачыць у Беларусі партнёра. Мы павінны фарміраваць пачуццё асабістай адказнасці за вынік працы. Кожны абавязаны разумець простую ісціну:добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў з’яўляецца ключавой умовай дасягнення агульнага поспеху.

Канстанцін КАРНЯЛЮК



Теги: