Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь праводзіць акцыю “Наш жывёлавод”, мерапрыемствы якой прадаўжаюцца на Дзятлаўшчыне.
З гэтай нагоды малочнатаварную ферму “Белагурна” ААТ “Граніт-Агра” наведалі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Віталій Шулейка і старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак. Яны падзякавалі работнікам фермы за выніковую працу, уручылі Падзячныя лісты і памятныя падарункі.
МТФ “Белагурна” – у лідарах сярод ферм прадпрыемства і раёна. Надой на адну карову за 2023 год тут склаў 7726 кілаграмаў (плюс 977 кілаграмаў да ўзроўню 2022 года), ён пераўзыходзіць сярэдні паказчык па ААТ “Граніт-Агра”, таварнасць малака 93 %.
Сёння зладжаны калектыў фермы пад кіраўніцтвам загадчыцы Людмілы Загдай і памочніка Віталія Бакея паказвае высокі вынік: у суткі тут атрымліваюць у сярэднім 22 кілаграмы малака ад каровы, імкнуцца павысіць гэтым паказчык як мінімум да 23.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga