Адзіны дзень галасавання. Вяскоўцы праяўляюць актыўнасць

Важнае Грамадства

У сельскай мясцовасці датэрміновае галасаванне праходзіць не менш актыўна, чым у горадзе.

Праўда, у Раклевіцкі дом культуры, на ўчастак для галасавання № 12, мы трапілі ў пасляабедзенны час, таму заспелі тут толькі мясцовага пенсіянера Мікалая Зенава.

– Раней я і сам бываў у саставе выбарчай камісіі, з цеплынёй успамінаю пра тыя гады, – расказаў Мікалай Фёдаравіч. – Увогуле за сваё жыццё не прапусціў ніводных выбараў: наша пакаленне так выхавана. Раней, памятаю, людзі ішлі пешшу, ехалі спадарожным транспартам, нават на санях, каб не прапусціць важную палітычную падзею. Я жыву ў Раклевічах і дайсці было не далёка. Вырашыў прагаласаваць датэрмінова, бо на выхадныя еду да дачкі, да ўнукаў, даўно іх не бачыў. Прыняць удзел у галасаванні, лічу, кожны з нас павінен абавязкова: на тое яны і выбары, каб сваё рашэнне выказала большасць людзей, каб было яно ўзважаным і правільным.

Старшыня камісіі Ларыса Сакалоўская  пацвердзіла, што сяльчане даволі актыўныя на датэрміновым галасаванні. На ўчастку № 12, за якім замацавана 745 чалавек, яўка ўжо дасягнула амаль 30 %. Вечарам, калі дамоў пачнуць вяртацца работнікі, лічыць Ларыса Іванаўна, і гэта лічба будзе “пабіта”. З вёсак людзі едуць сваім транспартам, заходзяць прагаласаваць і калі прыязджаюць у магазін па пакупкі. Работнікі гаспадаркі стараюцца паспець зрабіць гэта ў абедзенны перапынак. Маламабільныя выбаршчыкі таксама падаюць заяўкі ў камісію: выезд на іх адрасы адбудзецца з перасоўнай урнай у адзіны дзень галасавання.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: