На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і Саветы дэпутатаў усіх узроўняў.
Сярод выбаршчыкаў ёсць тыя, хто ўдзельнічае ў электаральнай кампаніі ўпершыню.
Малады спецыяліст раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі – памочнік доктара-гігіеніста Ульяна Сарачынская галасавала на малой радзіме на ўчастку № 1 у аграгарадку Вензавец.
З гэтай падзеяй маладога выбаршчыка павіншавала старшыня камісіі Ганна Франюк і ўручыла дзяўчыне падарунак – выданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Ульяна Сарачынская падзялілася сваімі эмоцыямі:
– Удзельнічаю ў выбарах упершыню ў жыцці. Вельмі хвалююча ад таго, што выбіраю разам з усёй краінай, раблю гэта на выбарчым участку ў роднай школе, якую скончыла некалькі гадоў таму. Да сёлетніх выбараў я падышла адказна: была на сустрэчах з кіраўніцтвам раёна, дзе нам тлумачылі ход электаральнай кампаніі і працэдуру галасавання, уважліва пазнаёмілася з праграмамі кандыдатаў у дэпутаты і вырашыла, за каго аддаць свой голас. Упэўнена, што ўсе маладыя грамадзяне, як і я, скарыстаюцца правам выбраць найлепшую будучыню для сябе і сваіх блізкіх, росквіт і дабрабыт роднай Беларусі.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga