Як не стаць ахвярай тэракту

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Для гэтага найперш пазбягайце наведвання краін, рэгіёнаў, гарадоў, месцаў і мерапрыемстваў, дзе магчыма правядзенне тэрактаў.У месцах масавага збору людзей праяўляйце абачлівасць і пільнасць.

Пры выяўленні пакінутых або падазроных прадметаў не чапайце іх, не адкрывайце, бо гэта можа прывесці да выбуху. Абавязкова паведаміце пра знаходку адміністрацыі аб’екта, а таксама ў мясцовы АУС па нумары 102 са стацыянарнага тэлефона.

Калі вы пачулі выстралы, не ўваходзьце ў памяшканне, адкуль ідзе гук, не стойце каля акна. Калі побач прагрымеў выбух, падайце на падлогу і закрывайце галаву рукамі.

Калі патрапілі ў лік закладнікаў, памятайце: ваша галоўная мэта –застацца ў жывых, не спрабуйце аказаць супраціўленне, не дапускайце істэрык і дзеянняў, якія змогуць справакаваць тэрарыстаў да прымянення гвалту ці зброі.

Заўсёды і паўсюль удакладняйце, дзе знаходзяцца рэзервовыя выхады з памяшкання. Загадзя прадумайце магчымасць пакінуць будынак у выпадку надзвычайнага здарэння.

Вадзім ШЧУРСКІ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама