Школа Актыўнага Грамадзяніна. Вучымся на прыкладах сваіх землякоў

Грамадства Свежыя навіны

У рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для навучэнцаў 8-11 класаў Дварэцкай сярэдняй школы праведзены адзіны дзень інфармавання на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага (пра дзеячаў культуры і мастацтва)”.

На мерапрыемства была запрошана загадчыца філіяла “Дварэцкі дом культуры” Людміла Баклушына, якая расказала аб дзейнасці ўстановы па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры, паказчыках Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі на 2021-2025 гады”.

Расказала яна і пра тое, як творчы калектыў філіяла “Мара” актыўна прымае ўдзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах, фестывалях, аглядах-конкурсах, выставах, кірмашах, у святах, якія ладзяцца для жыхароў аграгарадкаў залежнасці ад пары года, у тым ліку дзе ўшаноўваюцца ветэраны працы і лепшыя работнікі Дварэцкага льнозавода і ААТ “Дварэц-Агра”. Работнікі культуры не забываюць і пра людзей сталага ўзросту, якія жывуць у аддаленых населеных пунктах, выязджаюць да іх з канцэртнымі праграмамі.

Людміла Іванаўна паведаміла, што за добрасумленную працу калектыў філіяла “Дварэцкі дом культуры”  неаднаразова быў адзначаны ўзнагародамі рэспубліканскага, абласнога і раённага ўзроўняў, а сёлета занесены на раённую Дошку гонару. Яна пажадала дзецям поспехаў у вучобе, дастойна спраўляцца з цяжкасцямі і праблемамі, няўдачамі, будаваць планы на будучыню, увасабляць у жыццё свае ідэі, рухацца наперад для дасягнення пастаўленай мэты.

Любы поспех пацвярджаецца штодзённай працай і яго вынікам, а жыццёвыя прыклады сваіх землякоў, вядомых людзей краіны – адзін з галоўных фактараў для станаўлення асобы, фарміравання прыярытэтаў і каштоўнасцяў, грамадзянскай пазіцыі.

ІрынаЛЯЎШУК ,
класны кіраўнік 10 класаДварэцкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga