Навагодні зварот старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэя Уладзіміравіча Садоўскага

Галоўнае Улада

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна! Дарагія сябры!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Новым годам – святам, якое дорыць нам шчасце і радасць, нясе ў кожны дом цяпло і ўтульнасць!

Сышоў у гісторыю 2023 год. Год нашай сумеснай плённай працы. Кожнаму ён запомніцца чымсьці асабістым, але многія яго важныя падзеі абавязкова стануць часткай нашай агульнай гісторыі.

Азіраючыся назад, з упэўненасцю можна сказаць, што ў адыходзячым годзе было шмат па-сапраўднаму яркіх, запамінальных падзей.

Год прайшоў у рамках святкавання 525-гадовага юбілею нашага горада.

За дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскі раён прызнаны пераможцам спаборніцтваў і занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару.

Мы прадоўжылі курс устойлівага развіцця, і ў гэтым ёсць заслуга кожнага з вас. Разам ішлі да вызначаных мэтаў, разам працавалі на карысць нашай малой радзімы. Усе поспехі – вынік сумесных намаганняў.

Дзякуючы зладжанай рабоце прамысловых, сельскагаспадарчых, гандлёвых прадпрыемстваў, прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу, установаў сацыяльнай сферы Дзятлаўскі раён завяршае гэты год з дастойнымі вынікамі, зрабіўшы чарговы крок у сваім развіцці.

У 2023 годзе тэмп росту прадукцыі, вырабленай прамысловымі прадпрыемствамі, склаў 109,7 % да ўзроўню 2022 года. Экспарт тавараў – 134,6 % да 2022 года.

Тэмп росту інвестыцый, прыцягнутых у асноўны капітал, склаў 128,0 % да ўзроўню 2022 года.

Намінальная заработная плата за 2023 год павялічылася на 17,9 %.

Аб’ём рознічнага тавараабароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі па раёне за 2023 год склаў 105,0 % у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду мінулага года.

Важкіх вынікаў дабіліся працаўнікі сельскай гаспадаркі.

Валавая вытворчасць збожжавых і зернебабовых культур з кукурузай у першапачаткова апрыходаванай вазе склала 80,7 тысячы тон, што на 3,3 тысячы тон больш за ўраджай 2022 года. З агульнага валавога збору збожжа намалочана больш за 25,0 тысячы тон збожжа кукурузы.

Валавы збор рапсу склаў 12,9 тысячы тон, цукровых буракоў – 42,3 тысячы тон, бульбы – 6116 тон. Сабраны добры ўраджай агародніны.

На адну ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы нарыхтавана 31,7 цэнтнера кармавых адзінак травяных кармоў.

Вытворчасць малака за 2023 год склала 66,6 тысячы тон, забяспечаны рост вытворчасці ў 111,1 % да 2023 года. Упершыню паказчык па надоі на адну карову перавысіў 6200 кілаграмаў.

Машынна-трактарны парк сельскагаспадарчых арганізацый за 2023 год папоўніўся больш за 20 адзінкамі новай, сучаснай высокапрадукцыйнай тэхнікі. Камбайнавы парк папоўнілі 14 збожжаўборачных камбайнаў, набыта 8 трактароў.

За 2023 год індывідуальнымі забудоўшчыкамі ўведзена ў эксплуатацыю больш за 1500 квадратных метраў жылля.

Аб’ём падрадных работ, выкананых уласнымі сіламі прадпрыемстваў будаўнічага комплексу, склаў 187,3 % да адпаведнага перыяду мінулага года ў супастаўных цэнах.

Тэмп росту аб’ёмаў будаўніча-мантажных работ за 2023 год склаў больш за 200,5 % у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду 2022 года.

У сельскагаспадарчай сферы ў бягучым годзе ўведзены ў эксплуатацыю два кароўнікі на 777 дойных кароў і будынак даільна-малочнага блока на МТК “Еленка” ААТ “Граніт-Агра”, прадаўжаюцца будаўніча-мантажныя работы па ўзвядзенні малочна-таварных комплексаў з даільна-малочнымі блокамі на 720 галоў кароў у аграгарадку Раготна ААТ “Молочный Мир”, на 777 – у вёсцы Засецце сельскагаспадарчым філіялам “АграМілк” РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт”.

Выкананы бягучы рамонт вулічна-дарожнай сеткі: у горадзе Дзятлаве вуліц Гагарына, Кірава, Міцкевіча; у гарпасёлку Наваельня – вуліц Савецкая, К. Маркса; у гарпасёлку Казлоўшчына – вуліцы Леніна.

Вядуцца работы па капітальным рамонце жыллёвага фонду Дзятлаўскага раёна, які фінансуецца за кошт бюджэтных сродкаў. У 2023 годзе завершаны работы па капітальным рамонце жылога дома № 28 па вуліцы Перамогі ў горадзе Дзятлаве, завяршаюцца работы на жылых дамах № 2 у аграгарадку Гезгалы, № 11 А па вуліцы Савецкай у гарпасёлку Казлоўшчына. Выдзелена бюджэтных сродкаў на капітальны рамонт у 2023 годзе больш за 1 мільён рублёў.

Для паляпшэння якасці пітной вады для насельніцтва выканана будаўніцтва станцыі абезжалезвання ў вёсцы Дзянісава.

У бягучым годзе завершана рэканструкцыя кацельні “Спутник” з заменай газавых катлоў на энергаэфектыўныя, якія працуюць на мясцовых відах паліва.

Асаблівая ўвага надаецца рамонту аб’ектаў сацыяльнай і культурнай сферы.

У 2023 годзе вялікі аб’ём работ выкананы пры капітальным рамонце будынка ўстановы адукацыі “Новаяльнянская сярэдняя школа”, на тэрыторыі ўстановы ўведзена ў эксплуатацыю шматфункцыянальная сілавая пляцоўка для заняткаў спортам.

Завершаны работы па рамонце ўсіх паверхаў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, у 2023 годзе праведзены бягучы рамонт хірургічнага і тэрапеўтычнага аддзялення.

Завяршаюцца работы па рэканструкцыі харчблока і часткі корпуса № 2 установы адукацыі “Яслі-сад № 1 горада Дзятлава”, па ўладкаванні вестыбюльнага памяшкання ў будынку ўстановы культуры “Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей”.

Значныя поспехі дасягнуты і ў сістэме адукацыі. Па выніках правядзення цэнтралізаванага экзамену навучэнцы атрымалі тры стабальныя вынікі: па рускай мове (1), беларускай мове (2).

Выніковым было выступленне навучэнцаў у конкурсах даследчага характару: заваявана 12 дыпломаў на абласным узроўні, 3 дыпломы – на рэспубліканскім. Упершыню камандай дзяржаўнай установы адукацыі “Гезгалаўская сярэдняя школа” заваяваны дыплом I ступені ў IV Рэспубліканскім чэмпіянаце па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў малых населеных пунктаў.

Значнай падзеяй 2023 года стала прысваенне дзяржаўнай установе адукацыі “Новаяльнянская сярэдняя школа” звання “Школа міру”.

2023 год у сферы спорту і турызму быў адзначаны шэрагам поспехаў і дасягненняў. Паспяхова прайшлі перарэгістрацыю суб’екты сферы аграэкатурызму. 1 жніўня 2023 года адкрыта дзяржаўная ўстанова “Дзятлаўскі раённы турыстычны інфармацыйны цэнтр”, дзякуючы якому наладжана супрацоўніцтва з дзвюма турыстычнымі фірмамі горада Мінска. Дзятлаўскі раён паспяхова прыняў удзел у міжнародным вясновым кірмашы турыстычных паслуг “Адпачынак-2023”, турыстычным форуме прафсаюзаў “Адкрый Беларусь”, дзе ўнёс свой уклад у 1 месца ўсёй Гродзенскай вобласці, таксама прэзентаваў турыстычны патэнцыял раёна на “Славянскім базары” ў горадзе Віцебску.

Ужо традыцыйна каманда “АЛМАЗ” з Дзятлава ў спаборніцтвах па хакеі “Залатая шайба” на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у адыходзячым годзе стала шасцікратнай пераможцай рэспубліканскага этапу спаборніцтваў.

Раённая каманда па футболе ўвайшла ў пяцёрку наймацнейшых каманд Гродзеншчыны ў рамках чэмпіянату Рэспублікі Беларусь 2 лігі. Двум спартсменам установы “Дзятлаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа” прысвоены спартыўныя разрады “кандыдат у майстры спорту Рэспублікі Беларусь”.

Насычаным і цікавым было культурнае жыццё раёна ў адыходзячым годзе.

Выказваю словы ўдзячнасці ўсім, хто сваёй штодзённай добрасумленнай працай забяспечвае дабрабыт раёна.

Я перакананы, што разам мы зможам справіцца з любымі цяжкасцямі і дасягнуць яшчэ большых поспехаў! Для гэтага ў нас з вамі ёсць і сілы, і магчымасці!

Дарагія сябры!

Няхай  2024-ы год беражліва захавае дасягнутае і стане годам упэўненага развіцця, прынясе правільныя рашэнні і прадоўжыць зададзены курс на росквіт нашай любімай краіны!

Я шчыра жадаю вам міру і стабільнасці, невычэрпнай энергіі, выканання ўсяго самага запаветнага.

Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць любоў і згода, душэўны спакой і дастатак!

Моцнага вам здароўя і аптымізму, шчасця і дабрабыту, новых поспехаў і значных дасягненняў!

З Новым 2024-м годам!

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: