Пра Вялікую Айчынную вайну напісаны тысячы кніг, знята мноства кінастужак. Згадамі цікавасць да гэтай тэмы не слабее.
Таксама жыве памяць пра тую трагедыю, якая абрынулася на нашу краіну, і пра тых герояў, якія цаной свайго жыцця выстаялі і перамаглі.
У рэдакцыю звярнулася ўнучка ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ціхана Сямёнавіча Пекара, які жыў, працаваў і знайшоў свой спачын у вёсцы Карыца-2 Данілавіцкага сельскага савета.
Яна паведаміла, што яе дзядуля нарадзіўся ў далёкім 1909 годзе. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Ціхана Сямёнавіча прызвалі ў рады Чырвонай Арміі. Гэта быў чэрвень1944 года.
Архіўныя дакументы сведчаць наступнае: “Знаходзячыся ў 202 асобным сапёрным батальёне ІІ Беларускага фронту, неаднаразова рабіў праходы ў мінных палях і драцяных загародах праціўніка, тым самым забяспечваючы рух нашых часцей наперад. Таварыш Пекар асабіста абясшкодзіў больш за 400 мін праціўніка і зрабіў 5 праходаў у драцяных загародах. 20 лістапада 1944 года пры мініраванні шашэйнай дарогі каля горада Радзімін агнём свайго аўтамата ён прыкрыў таварышаў і асабіста знішчыў 8 немцаў. У гэтым баі быў лёгка паранены куляй у левую руку. Па выздараўленні таварыш Пекар вярнуўся зноў у 202 аддзяленне сапёрнага батальёна. Каля горада Плушчён разам са сваімі таварышамі падарваўтры ДЗОТы. З 13 па 14 студзеня 1945 года ў час пракладання праходаў у мінных палях і драцяных загародах быў цяжка паранены ў правую руку разрыўной куляй”.
Акрамя гэтага, Ціхан Сямёнавіч Пекар учас вайны атрымаў кантузію, быў камісаваны па раненні 7 мая 1945 года, з’яўляўся інвалідам Вялікай Айчыннай вайны ІІІ групы, а яго баявыя подзвігі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі: ордэнам Славы III ступені, медалямі “За адвагу”,“За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”, шматлікімі юбілейнымі медалямі.
Ціхана Сямёнавіча Пекара не стала 18 мая 1975 года, але памяць пра яго павінна жыць вечна.
Падрыхтавала Таццяна ГРЫЦУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga