У наш час, калі амаль у кожнага дарослага беларуса ёсць уласны аўтамабіль, бяспека дарожнага руху застаецца актуальнай праблемай.
Нягледзячы на намаганні супрацоўнікаў дзяржаўтаінспекцыі і рэгулярныя прафілактычныя мерапрыемствы, як пешаходы, так і вадзіцелі прадаўжаюць парушаць правілы паводзінаў на дарозе.
Аднак трэба ведаць, што часам парушальнік можа быць прыцягнуты не толькі да адміністрацыйнай, але і крымінальнай адказнасці. Яна прадугледжана за кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап’янення, за перадачу кіравання такой асобе ці адмову ад праходжання праверкі, а таксама за ваджэнне без вадзіцельскага пасведчання.
Адно з падобных парушэнняў у 2023 годзе на тэрыторыі нашага раёна ўчыніў жыхар, які ўвогуле ніколі не меў вадзіцельскага пасведчання. Мужчына быў затрыманы праваахоўнікамі і прыцягнуты да крымінальнай адказнасці адразу па 2 артыкулах: за кіраванне транспартным сродкам без права кіравання, учыненае да таго ж у стане алкагольнага ап’янення. Да гэтага парушальнік двойчы нёс адміністрацыйную адказнасць і ўжо быў судзімы па аналагічным артыкуле.
На шчасце, на дарозе ад неабдуманых учынкаў гора-вадзіцеля ніхто не пацярпеў.
Вольга ЖЫБКО,
следчы раённага аддзела Следчага камітэта
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga