11 снежня прайшло сумеснае пасяджэнне прэзідыума Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў і Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.
Па яго выніках утворана Дзятлаўская раённая выбарчая камісія.
У склад камісіі ўсяго абрана 11 членаў. Па адным чалавеку ад палітычнай партыі “Белая Русь”, грамадскіх аб’яднанняў: “Белая Русь”, ветэранаў, “Беларускі саюз жанчын”, “Беларускі фонд міру”. Яшчэ па трое вылучаны ад працоўных калектываў раёна і прафесійных саюзаў.
Як падкрэсліў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, пры фарміраванні камісіі ўлічваліся дзелавыя і асабістыя якасці прэтэндэнтаў, іх удзел у папярэдніх электаральных кампаніях. Усе гэтыя людзі маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю, карыстаюцца аўтарытэтам сярод сваіх калегаў. Вылучэнне кандыдатаў ад грамадскіх аб’яднанняў, партыі гаворыць аб іх значнасці для дзятлаўчан, узроўні даверу.
Першае пасяджэнне камісіі пройдзе заўтра, 12 снежня.
Месца яе знаходжання: г. Дзятлава, вул. Леніна, 18, каб. 221, тэл. 2-25-10.
Рэжым работы выбарчай камісіі з 13 снежня 2023 года:
буднія дні – з 10 да 19 гадзін (перапынак з 14 да 15 гадзін);
субота – з 10 да 14 гадзін;
напярэдадні дня выбараў – з 10 да 19 гадзін.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga