Цыкл сустрэч, арганізаваных у рамках праекта Генеральнай пракуратуры па расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прадоўжыла чарговае мерапрыемства.
На гэты раз памочнік пракурора Дзятлаўскай раённай пракуратуры Ірына Забеліна сустрэлася з працоўным калектывам цэнтральнай раённай бальніцы. Людзям самай гуманнай прафесіі Ірына Аляксандраўна расказала пра “нечалавечыя” ваенныя злачынствы, якія на тэрыторыі Беларусі ў час акупацыі ўчынялі нямецка-фашысцкія захопнікі і іх памагатыя. Спынілася на канкрэтных лічбах і фактах, патлумачыла, як было ўдасканалена беларускае заканадаўства, каб у наш час пазбегнуць праяваў неанацызму, пералічыла, якія кнігі і кінастужкі сведчаць аб сумных і трагічных фактах ваеннага ліхалецця.
Ірына СТЫРНІК
Фота прадастаўлена арганізатарамі сустрэчы