Медыкам – аб асаблівасцях выбарчай кампаніі

Важнае Улада

На Дзятлаўшчыне праходзяць сустрэчы кіраўніцтва раёна з працоўнымі калектывамі і грамадзянамі па месцы жыхарства для тлумачэння асаблівасцяў электаральнай кампаніі 2024 года і азнаямлення з вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.

З гэтай мэтай намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Вадзім Бялятка разам з галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Марынай Абрамчык наведаў Казлоўшчынскую гарадскую бальніцу.

Вадзім Аляксандравіч пазнаёміў калектыў установы аховы здароўя з ключавымі фактамі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за гэты год. Ён узгадаў, што ўзровень заработнай платы і мадэрнізацыя – дзве пазіцыі, якія істотна ўплываюць на эканамічнае жыццё рэгіёна, на Дзятлаўшчыне вытрымліваюцца на дастойным узроўні:

– Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата па раёне за студзень-кастрычнік 2023 года вырасла на 117,9 %. Пры гэтым аб’ём падрадных работ, выкананых уласнымі сіламі прадпрыемстваў будаўнічага комплексу за студзень-кастрычнік склаў 185,5 % да аналагічнага перыяду 2022 года.

Марына Абрамчык расказала аб тым, чаму ў 2024 годзе выбаршчыкаў чакае адзіны дзень галасавання, якім чынам будзе праходзіць працэдура выбараў, хто мае права стаць кандыдатам у дэпутаты на розных узроўнях.

Да прыкладу, чалавек, які вылучаецца кандыдатам у дэпутаты мясцовага Савета дэпутатаў, павінен мець грамадзянства Рэспублікі Беларусь або Расійскай Федэрацыі з пастаянным пражываннем у Беларусі, узрост, старэйшы за 18 гадоў, работу або пражыванне на тэрыторыі мясцовага Савета дэпутатаў, адсутнасць судзімасці і грамадзянства (падданства) іншай дзяржавы або дакументаў замежных дзяржаў, якія прадастаўляюць права на льготы і перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: