Дзелавы панядзелак. Час будаваць самыя смелыя планы

Важнае Улада

Сыходзіць у гісторыю яшчэ адзін год, а значыць, час падводзіць вынікі і будаваць планы на перспектыву.

Апошняя штотыднёвая нарада гэтага года пачалася са словаў віншавання старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага ўсіх прысутных і жыхароў раёна са святамі Нараджэння Хрыстова і надыходзячым Новым годам:

– Усім здароўя, дабрабыту, міру. Каб навагоднія святы ў нас прайшлі, як мы гаворым, у штатным рэжыме, без сур’ёзных здарэнняў. Дзякуй за работу. Будуйце самыя смелыя планы, і няхай яны ажыццявяцца ў 2024 годзе.

У якасці асноўнага пытання парадку дня Андрэй Уладзіміравіч выдзеліў тэму якаснай арганізацыі і правядзення святочных мерапрыемстваў, мераў бяспекі на іх, бесперабойнай дзейнасці службаў жыццезабеспячэння насельніцтва. Акцэнтаваў увагу на тым, што павысіць градус сур’ёзнасці неабходна спецыялістам адказных службаў і членам аглядавых камісій.

– Наперадзе шмат выхадных дзён. Святкаваць будуць усе, у тым ліку сацыяльна ненадзейныя сем’і, грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Не ўпускаць іх з-пад увагі, трымаць сітуацыю на кантролі. Тут неабходна работа як праваахоўнікаў, ратаўнікоў, так і старшыняў сельвыканкамаў, – адзначыў кіраўнік раёна.

Абмеркавалі на нарадзе пытанні выканання даходнай часткі бюджэту, рэалізацыі праектаў будаўніцтва і рамонту сацыяльных аб’ектаў, своечасовай выплаты заработнай платы работнікам.

Сфера адукацыі найбольш напоўнена зараз дзействамі: працуюць школьныя лагеры на час зімовых канікулаў; штодня ва ўсіх установах праходзяць навагоднія ранішнікі; дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” крочыць па Дзятлаўшчыне, дорачы радасць і хвіліны шчасця тым, каму яны асабліва неабходныя.

Таксама на нарадзе ўзгадалі каляндар падзей выбарчай кампаніі. Зараз палітычныя партыі праводзяць з’езды, а працоўныя калектывы – сходы, дзе вызначаюць сваіх прэтэндэнтаў на электаральную гонку. У той жа час групы грамадзян пачынаюць збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асобаў, прапанаваных для вылучэння па-за партыямі і калектывамі.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga