Акцыя “Нашы дзеці”. Няхай дзіцячыя мары збываюцца

Важнае Грамадства

З такімі пажаданнямі да марафону дабра, які “крочыць” па Дзятлаўшчыне, далучыліся спецыялісты службаў прафілактыкі.

З цацкамі і салодкімі падарункамі ў святочныя дні выхаванцаў дзіцячага прытулка сацыяльна-педагагічнага цэнтра наведалі намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святлана Залучан, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык, намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Андрэй Юшкевіч, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Віктар Петрукевіч.

Яны пажадалі дзецям, каб не толькі ў святы, але і ў будні ім спадарожнічалі клопат, пяшчота і дабрыня дарослых, каб кожны новы дзень прыносіў шмат цікавага.

За прыемныя падарункі і шчырыя словы гасцям падзякавала намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці, загадчыца прытулка Ірына Кунаш.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены ўдзельнікамі сустрэчы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga