Пачаўся этап вылучэння кандыдатаў у дэпутаты

Важнае Улада

Кіраўніцтва Дзятлаўскага раёна і дэпутацкі корпус прадаўжаюць сустрэчы з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам, на якіх дзятлаўчанам расказваюць аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця ў гэтым годзе і асаблівасцях электаральнай кампаніі.

З калектывам Хвінявіцкай сярэдняй школы сустрэліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і старшыня Парэцкага сельвыканкама Аляксандр Ядэйка.

– З 17 снежня па 15 студзеня будзе доўжыцца этап вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, – акцэнтаваў увагу прысутных Аляксандр Бараноўскі. – Вылучаць іх могуць палітычныя партыі, працоўныя калектывы, а таксама грамадзяне шляхам збору подпісаў. Адзін і той жа чалавек не можа адначасова быць кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовага Савета дэпутатаў. Памятайце, што збіраць подпісы маюць права толькі члены ініцыятыўнай групы, прычым такія грамадзяне павінны мець пры сабе адпаведнае пасведчанне і дакумент з фотаздымкам, які сведчыць асобу. Звярніце ўвагу, што ў падпісным лісце ставяцца подпісы выбаршчыкаў, якія жывуць менавіта на тэрыторыі выбарчай акругі. Выбаршчык сам пазначае дату і распісваецца, а падпісны ліст павінен быць засведчаны членам ініцыятыўнай групы. Адзіны дзень галасавання – 25 лютага, у сельскай мясцовасці кожны з вас атрымае па 4 бюлетэні, у райцэнтры іх будзе 3.

Наконт сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна ў гэтым годзе Аляксандр Бараноўскі зазначыў, што яно было паспяховым, нягледзячы на санкцыйную палітыку і агульную сітуацыю ў свеце. Станоўчая тэндэнцыя развіцця адсочвалася амаль ва ўсіх сектарах раённай эканомікі.

Ірына СТЫРНІК

Фотаздымкі прадастаўлены раённым Саветам дэпутатаў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: