Прэстыжна: прафесія следчага

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Следчы камітэт уяўляе сабой адзіную самастойную ваенізаваную арганізацыю, падначаленую кіраўніку дзяржавы.

Супрацоўнікі Следчага камітэта з’яўляюцца прадстаўнікамі дзяржаўнай улады, знаходзяцца пад абаронай дзяржавы, маюць гарантыі і кампенсацыі.

Спецыялізацыю “судова-пракурорска-следчая дзейнасць” з кваліфікацыяй “юрыст”, якая непасрэдна звязана са следчай работай, можна атрымаць у Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў на самым “элітным” следча-экспертным факультэце. На час навучання курсанты акадэміі атрымліваюць поўнае дзяржаўнае забеспячэнне, бясплатную вышэйшую юрыдычную адукацыю, а па заканчэнні ім прысвойваецца спецыяльнае званне “лейтэнант юстыцыі”, гарантавана працаўладкаванне на пасады кіруючага саставу ў горадзе Гродне і Гродзенскай вобласці. Для супрацоўнікаў Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь і членаў іх сем’яў заканадаўствам прадугледжаны сацыяльныя гарантыі. Курсанты Акадэміі МУС не падлягаюць прызыву ў армію.

Што неабходна для паступлення?

Да красавіка 2024 года трэба звярнуцца ў раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па месцы жыхарства і там прайсці субяседаванне з начальнікам. Затым да сярэдзіны красавіка падаць у аддзел заяву аб паступленні для афармлення асабовай справы, а таксама прайсці медыцынскі агляд і псіхафізіялагічнае абследаванне ў ваенна-ўрачэбнай камісіі ва ўстаноўленым парадку і

падаць у аддзел дакументы, устаноўленыя парадкам прыёму ў Акадэмію МУС, копіі даведак сельскага выканаўчага камітэта ўстаноўленай формы і дакументаў, якія пацвярджаюць права абітурыента на льготы.

У тэрміны, вызначаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне па прадметах:

руская (беларуская) мова; замежная мова; грамадазнаўства.

З сярэдзіны ліпеня 2024 года асабіста прыбыць у Акадэмію МУС з пашпартам для падачы арыгіналаў дакумента аб адукацыі (атэстат або дыплом з дадаткам), сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання, праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь у 2024 годзе, даведак сельскага выканаўчага камітэта, дакументаў на льготы.

Абітурыенты, якія прайшлі па конкурсе на дзённую форму навучання, да канца ліпеня 2024 года залічваюцца ў Акадэмію МУС і прымаюцца на службу ў органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Перад залічэннем яны праходзяць канчатковы медыцынскі агляд непасрэдна ў акадэміі ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі. З імі заключаецца кантракт, які прадугледжвае абавязковае праходжанне службы ў органах унутраных спраў на працягу тэрміну навучання ў Акадэміі МУС, а таксама не менш за пяць гадоў пасля яе заканчэння ў падраздзяленнях Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Тэрмін атрымання вышэйшай адукацыі складае чатыры гады.

Акадэмія МУС знаходзіцца па адрасе: г. Мінск, пр. Машэрава, 6. Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца на сайце ўстановы: www.academy.mia.by.

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы на юрыдычным факультэце таксама рыхтуюць спецыялістаў па кваліфікацыі “юрыст” па мэтавым накіраванні ў інтарэсах Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Сістэма льготаў пры паступленні будзе такая ж, як у Акадэміі МУС, а пасля 4-х гадоў навучання курсантам таксама прысвойваецца спецыяльнае званне “лейтэнант юстыцыі”. Алгарытм падачы дакументаў аналагічны: да красавіка 2024 года трэба паспець звярнуцца ў раённы аддзел Следчага камітэта.

У чым адрозненне? Абітурыенты, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, здаюць у ГрДУ імя Я. Купалы адзін унутраны ўступны іспыт па вучэбным прадмеце “грамадазнаўства”, які вызначаны прадметам першага профільнага іспыту. Уступнае выпрабаванне можа праводзіцца ў вуснай, пісьмовай ці практычнай форме. Залічэнне абітурыентаў для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі праводзіцца па конкурсе на аснове агульнай сумы балаў, падлічанай па выніках здачы ўнутранага ўступнага іспыту ВНУ і сярэдняга бала атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі.

ГрДУ імя Я. Купалы знаходзіцца па адрасе: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 25. Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца на сайце ўстановы www.grsu.by.

Па пытаннях, якія тычацца паступлення на следчыя спецыяльнасці, звяртайцеся ў раённы аддзел Следчага камітэта па тэлефоне 6-46-20.

Таццяна ПРАТАКОВІЧ,
начальнік раённага аддзела Следчага камітэта

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga