Яны ладзіліся для старшакласнікаў, у тым ліку падлеткаў, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, і былі арганізаваны на базе сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава.
Ініцыятарамі спартыўнай сустрэчы сталі інспекцыя па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама і раённы камітэт ГА “БРСМ”.
Спартсменаў павітаў начальнік інспекцыі Віктар Петрукевіч, які адзначыў, што падобныя гульні на Дзятлаўшчыне сталі традыцыйнымі. Яны скіраваны на прафілактыку наркаманіі, алкагалізму, тытунёвай залежнасці, дапамагаюць прывіваць здаровы лад жыцця і законапаслухмяныя паводзіны.
Прадстаўнік раённага камітэта ГА “БРСМ” Наталля Маркава расказала, што падобныя сустрэчы моладзевая арганізацыя ладзіць для таго, каб старшакласнікі разам цікава і з карысцю правялі свой вольны час, займелі здаровыя звычкі і захапленні.
Галоўным суддзёй спаборніцтваў выступіў трэнер-выкладчык па футболе Дзятлаўскай ДЮСШ Уладзімір Ганчар.
Гульня атрымалася прыемнай і цікавай, а пасля яе кожны з футбалістаў атрымаў салодкі сюрпрыз ад раённага камітэта ГА “БРСМ”.
Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены арганізатарамі гульні
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga