Як уступіць у спадчыну?

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Пытанне: мая бабуля памерла 9 гадоў таму, мама, цётка і дзядзька да гэтага часу не аформілі ўчастак. Што неабходна для афармлення? Колькі гэта будзе каштаваць?

Адказвае натарыус Гродзенскай натарыяльнай акругі Любоў Аўсіевіч:

– Спадчына можа быць прынята двума спосабамі: падачай па месцы яе адкрыцця заявы спадчынніка натарыусу аб прыняцці спадчыны або праз падачу заявы на выдачу пасведчання аб праве на спадчыну на працягу шасці месяцаў з дня яе адкрыцця, таксама прызнаецца, што спадчыннік прыняў спадчыну, калі ён фактычна ўступіў у валоданне або кіраванне такой маёмасцю.

Па заяве спадчынніка, які прапусціў тэрмін для прыняцця спадчыны, суд можа прызнаць яго права, калі знойдзе прычыны пропуску тэрміну паважлівымі. У прыватнасці, калі ўстановіць, што тэрмін быў прапушчаны, таму што спадчыннік не ведаў і не павінен быў ведаць аб адкрыцці спадчыны, і пры ўмове, што спадчыннік, які прапусціў тэрмін для яе прыняцця, звярнуўся ў суд на працягу шасці месяцаў пасля таго, як прычыны пропуску такога тэрміну адпалі.

Калі спадчыннікі фактычна прынялі спадчыну, то ім неабходна звярнуцца да натарыуса па месцы адкрыцця спадчыны. Кошт праекта заявы аб выдачы пасведчання аб праве на спадчыну складае 1 базавую велічыню. Выдача пасведчання аб праве на спадчыну спадчыннікам першай чаргі таксама каштуе 1 базавую велічыню.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga