Прафілактыка хатняга гвалту – адзін з прыярытэтных напрамкаў службовай дзейнасці органаў унутраных спраў.
На жаль, гэта негатыўная з’ява нярэдка сустракаецца ў нашым грамадстве і часта мае латэнтны характар.
Патэнцыйным ахвярам хатняга гвалту міліцыя раіць прытрымлівацца мераў асабістай бяспекі:
– калі спрэчкі не пазбегнуць, неабходна паспрабаваць абраць для яе пакой, з якога пры неабходнасці можна хутка выйсці, варта пазбягаць сутыкненняў у ванным пакоі, кухні, дзе ёсць вострыя і рэжучыя прадметы;
– неабходна дамовіцца з суседзямі, каб яны выклікалі міліцыю, калі пачуюць шум і крыкі з вашай кватэры;
– варта мець запасныя ключы ад дома і трымаць іх так, каб у выпадку небяспекі можна было тэрмінова пакінуць памяшканне, ратуючы сваё жыццё або пазбягаючы новых пабояў і абраз;
– трэба трымаць у даступным і невядомым хатняму тырану месцы дакументы і важныя паперы, адзенне і бялізну на першы час, лекі і пэўную суму грошай.
У крытычнай сітуацыі тэрмінова пакідайце дом і пры першай жа магчымасці звяртайцеся ў міліцыю па тэлефоне 102.
Памятайце: хатні гвалт не павінен быць часткай вашага жыцця.
Дзяніс АЎРАМЕНКАЎ,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga