Як грамадзяне ўдзельнічаюць у ахове правапарадку?

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Згодна з беларускім заканадаўствам адной з асноўных арганізацыйна-прававых формаў удзелу грамадзян у ахове правапарадку з’яўляецца членства ў добраахвотных дружынах.

Дружыны ўяўляюць сабой аб’яднанні людзей, якія сумесна з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў падтрымліваюць правапарадак.

На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна, напрыклад, цяпер функцыянуюць 11 добраахвотных дружын, 2-е з якіх – у Дзятлаве, 9 – у сельскай мясцовасці. У іх састаў уваходзяць 62 дружыннікі. На пастаяннай аснове яны аказваюць дапамогу ў ахове грамадскага парадку як у райцэнтры, так і ў сельскай мясцовасці.

Члены добраахвотных дружын Дзятлаўшчыны дапамагалі супрацоўнікам аддзела ўнутраных спраў райвыканкама пры правядзенні розных масавых мерапрыемстваў, такіх як футбол, выпускныя вечары, дні пасёлкаў у Казлоўшчыне і Наваельні, святкаваннях 79-ай гадавіны вызвалення пасёлка Казлоўшчына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 525-годдзя Дзятлава.

Дзятлаўчане, якія маюць жаданне ўдзельнічаць у ахове правапарадку ў рамках прадастаўленага для гэтага законам права, могуць таксама ўступіць у рады добраахвотных дружыннікаў і разам з міліцыяй забяспечваць належны правапарадак у нашым горадзе і раёне.

Андрэй ЮШКЕВІЧ,
начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga