У межах праекта “ШАГ”
Вучні 8-11 класаў Дварэцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у Адзіным дні інфармавання ў межах праекта “ШАГ” па тэме “Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў – да Алімпійскіх вяршыняў”.
Перад вучнямі выступіў загадчык школьнага гісторыка-краязнаўчага музея “Памяць” Сяргей Каско, пазнаёміў з біяграфіямі знакамітых спартсменаў – ураджэнцаў Дзятлаўшчыны. Таксама прадставіў госця, у былым настаўніка фізічнай культуры і здароўя, водніка на байдарках і надзіманых плытах Валерыя Петрыкевіча. Напрыканцы было вырашана стварыць віртуальны альбом пра Валерыя Міхайлавіча, цікавыя выпадкі з жыцця вандроўніка, аўтара краязнаўчых кніг пра Дзятлаўшчыну, і размясціць яго на сайце школы.
Падарожнічай па Беларусі
У гімназіі № 1 горада Дзятлава ў гэтым навучальным годзе пачаў рэалізоўвацца праект 6 школьнага дня “Падарожнічай па Беларусі – выхоўвай патрыёта”. У рамках гэтага праекта вучні 7 класа адправіліся ў горад Мінск. Яны пабывалі ў Музеі гісторыі беларускага кіно, дзе даведаліся аб асаблівасцях станаўлення і развіцця айчыннага кінематографа ў розныя эпохі, пазнаёміліся з творчасцю яго знакамітых майстроў і “залатым” фондам. Затым наведалі Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, экспазіцыя якога складаецца з вялікай колькасці ўнікальных прадметаў, якія маюць выключнае гістарычнае значэнне для незалежнай Беларусі.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga