Згодна з указам № 351 “Аб развіцці аграэкатурызму” да 1 ліпеня ўладальнікі аграэкасядзібаў павінны былі прайсці перарэгістрацыю.
Нагадаем, што дадзены ўказ накіраваны на ўдасканаленне рэгулявання дзейнасці ў сферы аграэкатурызму, павышэнне якасці аказваемых паслугаў, выключэнне магчымасці весці гасцінічны або рэстаранны бізнес пад выглядам аграэкасядзібаў, абарону правоў грамадзян, якія пражываюць па суседстве з імі.
Як патлумачыла галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў райвыканкама, кіраўнік службы Станіслава Ганчар, на 1 студзеня 2023 года ў Дзятлаўскім раёне налічвалася 7 аграсядзібаў. Уладальнікі некаторых з іх пажадалі прадоўжыць сваю дзейнасць і ва ўстаноўлены тэрмін у службу “адно акно” падалі пісьмовую заяву згодна з Палажэннем аб парадку ажыццяўлення райвыканкамамі адміністрацыйнай працэдуры па прыняцці рашэння аб ажыццяўленні дзейнасці па аказанні паслугаў у сферы аграэкатурызму. Пасля гэтага спецыяльна створаная камісія, у састаў якой уваходзілі прадстаўнікі розных арганізацый і службаў, на месцы вывучалі, ці адпавядае аграсядзіба свайму статусу. Пасля станоўчага заключэння камісіі райвыканкам выдаў дазвол на аказваемыя паслугі. На сёння ў раёне зарэгістравана 4 аграсядзібы: “Каля дуба” ў вёсцы Цяцейкі, “Родник” у Кашкалах, “Домик у Щары” у Малой Волі, аграэкасядзіба Накрышкі. Звесткі аб іх размешчаны на сайце райвыканкама ва ўкладцы “Сацыяльная сфера – турызм і адпачынак – агратурызм”.
Таццяна ГРЫЦУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga