У сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава прайшло чарговае пасяджэнне клуба “Кантакт” для непаўналетніх, у тым ліку з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.
На гэты раз дзеці і педагогі абмеркавалі актуальную тэму “Цікаўнасць па цане жыцця”, скіраваную на фарміраванне ў падлеткаў негатыўнага стаўлення да такіх згубных звычак, як курэнне, ужыванне алкаголю і наркотыкаў.
Каб хлопчыкі і дзяўчынкі пачулі меркаванне спецыяліста, у пасяджэнні клуба прыняла ўдзел інструктар-валеолаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Юрэня. Наталля Іванаўна патлумачыла школьнікам, чаму яшчэ з юных гадоў важна прытрымлівацца здаровага ладу жыцця, расказала, якія будуць наступствы ад уздзеяння псіхаактыўных рэчываў на арганізм чалавека.
З сацыяльным педагогам цэнтра навучэнцы выканалі практыкаванні, скіраваныя на ўсведамленне ўласных паводзінаў у сітуацыях забароны.
Дарослыя падвялі непаўналетніх да высновы, што ўжыванне псіхаактыўных рэчываў не з’яўляецца эфектыўным спосабам вырашэння праблем.
Іна НІЧЫПАРОВІЧ,
сацыяльны педагог СПЦ горада Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga