Ці быць калючаму дроту паміж краінамі-суседкамі? Думкі дзятлаўчан

Важнае Грамадства

Некалькі дзён засталося да парламенцкіх выбараў і рэферэндуму, якія пройдуць у Польшчы 15 кастрычніка.

На галасаванне будзе вынесена і пытанне, якое тычыцца ліквідацыі агароджы на граніцы Польшчы з Беларуссю.

Свае думкі на гэты конт выказалі і дзятлаўчане.

Алена Васкель, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”:

– У многіх з нас нямала сяброў і родных у Польшчы. Размаўляючы з простымі палякамі, мы даведваемся, што і яны стаміліся ад той канфрантацыі, якую праводзіць іх урад. У многіх грамадзян на тэрыторыі Беларусі і Польшчы ў свой час былі бізнес і інтарэсы. Мы бесперашкодна ездзілі адзін да аднаго ў госці, падтрымлівалі стасункі, на жаль, цяпер гэтыя сувязі губляюцца. На мой погляд, будаўніцтва агароджы на граніцы ідзе ўразрэз не толькі інтарэсам беларусаў, але і палякаў, пакутуе прырода. Мне падабаецца выслоўе Томаса Фулера: “Можна ўсё жыццё пражыць без сяброў, але нельга пражыць без суседзяў”. І няхай мы не будзем блізкімі сябрамі, аднак мы заўсёды гістарычна былі і застанёмся суседзямі з Рэспублікай Польшча.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga