Пад такой назвай на базе гімназіі № 1 горада Дзятлава ў рамках Тыдня бацькоўскай любові для наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна ў фармаце спартландыі ладзілася спартыўнае свята.
Спаборніцтвы для асаблівых людзей арганізаваў Дзятлаўскі фізкультурна-спартыўны клуб. На старт выйшлі дзве каманды наведвальнікаў аддзялення. Яны паўдзельнічалі ў іспытах з элементамі такіх відаў спорту, як лёгкая атлетыка, баскетбол, хакей, тэніс.
Па выніках спаборніцтваў асаблівыя спартсмены з абедзвюх каманд атрымалі дыпломы фізкультурна-спартыўнага клуба і салодкі прыз.
Алена КАЛЮЦІК,
загадчыца аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі “Праменьчык” ЦСАН Дзятлаўскага раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga