У Польшчы 15 кастрычніка адбудзецца рэферэндум, на які ў тым ліку вынесена пытанне аб загараджальным збудаванні на мяжы з Беларуссю, якое праходзіць і праз тэрыторыю старэйшага запаведніка Еўропы – Белавежскую пушчу.
Беларусы спадзяюцца, што перамогуць мудрасць і разважлівасць палякаў і пераважная частка простых грамадзян краіны-суседкі выкажацца за ліквідацыю штучнай перашкоды і беражлівыя адносіны да прыроды.
Вось што на гэты конт думаюць нашы землякі.
Настаўніца гісторыі Новаяльнянскай сярэдняй школы Алена Жых:
– Агароджа, узведзеная паміж Польшчай і Беларуссю, – гэта ўмоўнае размежаванне нашых братніх народаў, якія гістарычна былі разам у саставе адной дзяржавы ў гады Вялікага Княства Літоўскага. Не варта забывацца і пра сумесную барацьбу з фашызмам у гады Вялікай Айчыннай вайны. Лічу, што і на сучасным этапе паміж нашымі народамі не павінна быць умоўных граніц. Таксама ўзвядзенне агароджы выклікае многія экалагічныя праблемы, у тым ліку для Нацыянальнага парка “Белавежская пушча”, які з’яўляецца нашай агульнай унікальнай прыроднай каштоўнасцю.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga