Толькі ў рамках закона. Анатоль Дарожка правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Галоўнае Улада

7 верасня ў памяшканні райвыканкама прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правёў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка.

За дзве гадзіны да яго звярнулася адна заяўніца і паступілі два тэлефонныя званкі. Жыхарка райцэнтра, якая наведала прыём, мела пытанне па аб’ёме страхавых выплат за знішчаную ў выніку пажару нерухомасць. Анатоль Андрэевіч паабяцаў падключыць спецыялістаў  абласнога дзяржкантролю, каб разабрацца ў абставінах, і паведаміць жанчыне вынік. Пры гэтым заўважыў, што сітуацыя будзе вырашана толькі ў рамках закона.

На прамую лінію са сваімі пытаннямі патэлефанавалі жыхары гарадскога пасёлка Наваельня і вёскі Апаліна-Басіна.

Напрыканцы прыёму на Дзятлаўшчыне Анатоль Дарожка падвёў яго вынік:

– Выязныя прыёмы праводзяцца Камітэтам дзяржаўнага кантролю на пастаяннай аснове: гэта адна з формаў работы па кантролі за выкананнем заканадаўства аб зваротах грамадзян. Яна дазваляе нам паглядзець на праблему з розных пазіцый: з аднаго боку, дапамагчы вырашыць тыя пытанні, якія знаходзяцца ў нашай кампетэнцыі, з другога – атрымаць інфармацыю для прыняцця адпаведных рашэнняў па арганізацыі кантрольных мерапрыемстваў у рэгіёне і ацэнкі сітуацыі вачыма заяўнікаў.

Прыемна, што ў Дзятлаўскім раёне паступае няшмат зваротаў, сённяшні прыём – пацвярджэнне гэтаму. Больш за тое, пераважная колькасць пытанняў, якія паступілі, знаходзіцца ў плоскасці асабістых узаемаадносінаў. Як, напрыклад, спрэчка па выплаце страхавой кампенсацыі ў выніку пажару, так і праблема выкарыстання зямельнага ўчастка пасля зносу аварыйнага жылля. Пытанне, звязанае з рамонтам моста ў гарадскім пасёлку Наваельня, павінна мець практычнае вырашэнне, спробы ажыццявіць яго ўжо прадпрымаліся кіраўніцтвам Дзятлаўскага раёна. Магчыма, да дзейнасці раённых уладаў у дадзеным працэсе варта далучыцца і Камітэту дзяржаўнага кантролю. Аднак варта абавязкова ўлічваць, для якіх мэтаў быў створаны мост, наколькі ён неабходны для мясцовага насельніцтва і ці існуюць даступныя альтэрнатывы. Зразумела, галоўнае, што мы павінны ўлічваць у дадзенай сітуацыі, – наколькі мост бяспечны для людзей і ці будзе такім у далейшым. Калі ў будучым прадстаўляецца рэальным арганізаваць бяспечную эксплуатацыю аб’екта, тады мэтазгодна шукаць шляхі вырашэння праблемы. Даручана вывучыць гэта пытанне ў райвыканкаме, мы таксама дапаможам. Па астатніх зваротах дадзены ўказанні разабрацца на месцах і вырашыць іх.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga