Шматлюдна і шумна ў гэтыя дні ў яблыневым садзе КСУП “Жукоўшчына”: тут поўным ходам ідзе збор яблыкаў.
Ураджай выдатны, таму работы шмат. У дапамогу мясцовым садаводам прыйшлі настаўнікі санаторнай школы “Баравічок”.
Тут пахне восенню і яблыкамі. Галінкі невялікіх яблынькаў літаральна ламаюцца ад наліўных пладоў.
Дружна, спрытна здымаем іх з галінак і ўкладваем у скрыні.
Што ні кажы, а сумесная праца яднае!
Ірына КУХАРЭВІЧ,
настаўніца санаторнай школы “Баравічок”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga