Пад уплывам КПЗБ знаходзілася і культурна-асветная арганізацыя Таварыства беларускай школы (ТБШ), галоўная мэта якой зводзілася да разгортвання культурна-асветнай дзейнасці, да змагання за стварэнне беларускіх школ, арганізацый, бібліятэк і гурткоў самадзейнасці.
Пасля разгрому Грамады гурткі ТБШ заставаліся для КПЗБ амаль адзінай магчымасцю наладзіць сувязь з працоўнымі пры дапамозе легальных форм.
Алена Канстанцінаўна Лябецкая ўспамінала аб дзейнасці такога гуртка ў Казлоўшчыне: «Першы спектакль мы паставілі ў Казлоўшчьіне, у гумне Тарасюка. Поспех спектакля быў незвычайным. Частка грашовага збору была перададзена Міжнароднай арганізацыі дапамогі рэвалюцыянерам (МАДР), на астатнія — купілі беларускую літаратуру для арганізацыі бібліятэкі».
За час работы казлоўшчынскага гуртка яго ўдзельнікі паставілі п’есы «Паўлінка», «Лекары і лекі», «Збянтэжаны Саўка» і інш. Артысты-аматары дэкламавалі беларускія вершы, выконвалі песні, танцы. Так ішла барацьба за сваю беларускую культуру, сваю мову, бо польскі буржуазны ўрад право- дзіў палітыку паланізацыі, знішчэння ўсяго беларускага. Былы міністр асветы Скульскі заяўляў, што праз дзесяць гадоў са свечкай нельга будзе знайсці ніводнага беларуса.
У фондах Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музеязнаходзяцца кнігі, часопісы з бібліятэкі Труханавіцкага гуртка ТБШ, якія захаваў і перадаў музею Аляксандр КанстанцінавічБяленка.
Вялікую страту рэвалюцыйнаму і дэмакратычнаму руху нанёс культ асобы Сталіна, рэпрэсіі.Яшчэў 1933 —1934 гг. беспадстаўнаабвінавацілінекаторыхбылых кіраўнікоўГрамады і клуба «Змаганне». Сяродіх IгнатДварчанін, Сымон Рак-Міхайлоўскі, ПятроМятла, МаксімБурсевіч, ЯнБабровіч, Леапольд Родзевіч і інш. У 1936—1937 гг. быліарыштаваны і падвергнутырэпрэсіямусе члены ЦК КампартыіПольшчы і кіруючыяработнікі КПЗБ — СавамірСкульскі, IосіфЛагіновіч, СтаніслаўМертэнс, Адам Славінскі, Вера Харужая і многіяіншыя.
Павятовы з’езд Таварыства беларускай школы ў Навагрудку (1927 г.)
Па матэрыялах кнігі “Памяць.Дзятлаўскі раён”
Падрыхтаваны установай культуры “Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga