Дырэктарам Раклевіцкай базавай школы назначана Наталія Аляксандраўна Сокал

Важнае Грамадства

Нарадзілася Наталія Аляксандраўна 15 чэрвеня 1990 года ў вёсцы Харашкі Дзятлаўскага раёна.

У 2009 годзе скончыла Лідскі каледж установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”. З 2009 па 2011 гады працавала настаўніцай пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс “Раклевіцкі дзіцячы сад-базавая агульнаадукацыйная школа”. На гэтай жа пасадзе прадоўжыла сваю працоўную дзейнасць па 2021год пасля рэарганізацыі ўстановы.

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці “беларуская мова і літаратура”.

З 2021 года і па цяперашні час працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Раклевіцкай базавай школы.

З 1 верасня 2023 года Наталія Аляксандраўна заступіла на новую пасаду.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga