Пра льготны крэдыт на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылога памяшкання, будаўніцтва інжынерных сетак і ўзвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоваў
Служба “адно акно” Дзятлаўскага райвыканкама нагадвае, што для правядзення капітальнага рамонту і рэканструкцыі жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзення гаспадарчых памяшканняў і пабудоваў, павышэння ўзроўню добраўпарадкавання жылых памяшканняў жыхары Дзятлаўскага раёна маюць права скарыстацца льготным крэдытам на ўмовах указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 года № 75 “Аб прадастаўленні грамадзянам, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек, ільготных крэдытаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоваў”. Максімальны тэрмін, на які прадастаўляецца льготны крэдыт, не перавышае 10 гадоў. Працэнтная стаўка за карыстанне такім крэдытам – 3 % гадавых.
Асноўныя ўмовы і парадак атрымання такога крэдыту:
* скарыстацца льготным крэдытам могуць грамадзяне, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек;
* сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям’і не павінен перавышаць трохразовага сярэднямесячнага бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, вылічанага за 12 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу падачы дакументаў (даход на аднаго члена сям’і са жніўня 2023 года – да 1211 рублёў 82 капейкі).
Прыём заяваў ажыццяўляецца ў службе “адно акно” па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца).
Прадаставіць неабходна наступныя дакументы:
– заява;
– пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу;
– праектна-каштарысную дакументацыю на выкананне работ;
– дагавор падраду – у выпадку выканання работ падрадным спосабам;
– звесткі аб сукупным даходзе грамадзян і членаў іх сем’яў, удзельнікаў долевай уласнасці і членаў іх сем’яў (у выпадку, калі жылое памяшканне знаходзіцца ў долевай уласнасці) за 12 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу падачы дакументаў;
– натарыяльна засведчаныя згоды ўсіх грамадзян-удзельнікаў долевай уласнасці (у выпадку, калі жылое памяшканне знаходзіцца ў долевай уласнасці) на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылога памяшкання, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоваў з прыцягненнем ільготнага крэдыту на названыя мэты.
Па выніках разгляду дакументаў райвыканкам прыме рашэнне, аб якім спецыялісты службы “адно акно” паведамяць заяўніку.
Графік работы службы “адно акно”: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца – з 8 да 17 гадзін; серада – з 8 да 20 гадзін; выхадныя дні – субота, нядзеля. Дадаткова інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 2-71-61.
Станіслава ГАНЧАР,
галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў райвыканкама, кіраўнік службы “адно акно”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga