Патрыятычны сямейны фестываль “Час” правялі лідары і актывісты Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” і новай аднайменнай беларускай палітычнай партыі.
600 чалавек сабраліся разам на базе дзіцячага аздараўленчага лагера “Энергетык” у Мінскім раёне, каб прадэманстраваць сваё адзінства і згуртаванасць, далучыць маладое пакаленне да духоўна-маральных, патрыятычных традыцыйных сямейных каштоўнасцяў. У саставе дэлегацыі ад Гродзенскай вобласці былі і нашы землякі – сем’і Дайлідаў, Шпакоўскіх і Стрыдзінскіх. Асаблівасцю стала тое, што ў фестывалі прынялі ўдзел не толькі члены партыі, раённых і гарадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, але і іх сем’і і дзеці.
Са словамі прывітання да прысутных звярнуўся старшыня Беларускай партыі “Белая Русь” і Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Алег Раманаў, падыскутыраваць і задаць пытанні ў час дыялогавых пляцовак можна было гісторыку і палітолагу Вадзіму Гігіну, журналістам і тэлевядучым Ксеніі Лебедзевай і Рыгору Азаронку.
Арганізатары сямейнага свята прадугледзелі занятак для ўсіх.
Дзеці бавілі час на вясёлых квэстах, захапляльных гульнях, удзельнічалі ў майстар-класах, а таксама спартыўных спаборніцтвах. За перамогі ўдзельнікі мерапрыемстваў атрымалі падарункі ад “Белай Русі”. Акрамя гэтага, яны сталі гледачамі кіналагічнага шоу, якое падрыхтавалі супрацоўнікі МУС, паказальнага выступлення байцоў спецназа, паласаваліся пахучай грэчневай кашай з палявой кухні і, вядома ж, скончылася ўсё сумесным чаяпіццем. Выступленні салістаў і фальклорных калектываў дапоўнілі культурную праграму сямейнага свята.
Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga