Кожны наведвальнік, не залежна ад узросту, знайшоў на раённым свяце ўраджаю нешта цікавае і прывабнае для сябе.
Шмат весялосці, бадзёрасці і значны зарад добрага настрою дзятве і падлеткам падарыла дзіцячая забаўляльная праграма ўзорнай студыі роставых лялек “Яркае свята для ўсіх”.
Цэлую гадзіну юныя госці без стомы танцавалі і весяліліся разам з любімымі героямі і кіраўнікамі студыі Іванам Каско і Аксанай Кашляк, а іх бацькі з задавальненнем назіралі за дзецьмі, радаваліся і здымалі цёплае відэа на мабільныя тэлефоны.
“Яркае свята для ўсіх” сапраўды было цудоўным і пазітыўным.
Тэкст і фота Ірыны СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga